Беларусы спрабуюць абараніць ад магчымага зносу помнік паўстанцам у Вільні

Беларускія маладзёжныя арганізацыі просяць міністра культуры Літвы і мэра Вільні праінфармаваць пра магчымы знос помніка паўстанцам 1863 года на Лукішскай плошчы. Зварот падпісалі маладзёжная ініцыятыва "StudAlliance" і арганізацыя "Малады фронт". Маладыя беларусы падкрэслілі, што паўстанне 1863 года з'яўляецца важнай падзеяй не толькі беларускай, але польскай і літоўскай гісторыі. Кастусь Каліноўскі і іншыя паўстанцы змагаліся за незалежнасць усіх народаў. Таму грамадскасць турбуе магчымы знос крыжа і мемарыяльнай пліты ў гонар людзей, якія аддалі жыццё "за нашу і вашу свабоду".

Беларускія маладзёжныя арганізацыі спадзяюцца, што літоўскія ўлады пакінуць крыж на ранейшым месцы, паведамляе БелаПАН.