Беларусы ў штурханіне на нямецкім лаў-парадзе не загінулі

Сярод загінулых у цісканіне падчас фэсту Love Parade у нямецкім Дуйсбургу беларусаў няма. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў МЗС Беларусі. Што праўда, ці ёсць нашыя суайчыннікі сярод пацярпелых на лаў-прадзе, пакуль невядома.

Дарэчы, чацвёра з дзевятнаццаці чалавек, загінулых 24 ліпеня ў цісканіне падчас фэсту, выявіліся замежнікамі. Паліцыя высветліла, што загінулі жанчыны з Аўстраліі ды Італіі, а таксама мужчыны з Нідэрландаў і Кітая. Ужо вядомыя асобы 16 чалавек з 19 загінулых.

Нагадаем, на фэсце паўстала цісканіна, з-за чаго загінулі 19 чалавек, 340 пацярпелі. У сувязі з гэтым арганізатары найбуйнейшага музычнага фэсту электроннай танцавальнай музыкі Love Parade, які праходзіў у Нямеччыне з 1989 года, прынялі рашэнне закрыць яго.