Беларусы ў Вашынгтоне пікетавалі МВФ (фота)

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў удзельнік акцыі Яўген Іванюк. Пікетоўшчыкі выказвалі нязгоду з дзейнасцю МВФ “па спансаванню рэжыму Лукашэнкі”.


Праведзены ён быў арганізацыямі “Беларусы ў выгнанні”, “Беларуска-амерыканскае задзіночанне” і “Пагоня”.  



Заўважаны на акцыі быў і старшыня “Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ” Зянон Пазняк.