Беларусы за грошы станавіліся грамадзянамі ЕС, ідзе расследаванне
У Латвіі раскрытая злачынная сетка, якая займалася вырабам латвійскіх пашпартоў. Яна складалася пераважна з дзяржаўных чыноўнікаў. Пашпарты вырабляліся і прадаваліся грамадзянам Расіі, Беларусі і Украіны. “Легальны” дакумент каштаваў ад 70 да 100 тысяч еўра. Дадзеныя
ўладальнікаў пашпартоў уводзіліся ва ўсе рэгістры і электронныя сістэмы
дзяржавы. У выніку расіяне, беларусы і ўкраінцы станавіліся
паўнавартаснымі грамадзянамі ЕС.
Як паведамляе агенцтва РИА “Новости”, злачынная сетка працавала ў 2004-2005 гадах і незаконна выдала больш за 100 пашпартоў.
Як паведамляе агенцтва РИА “Новости”, злачынная сетка працавала ў 2004-2005 гадах і незаконна выдала больш за 100 пашпартоў.