Беларусы запрошаныя на фестываль рэкламы Popok у Ерэване
Беларускія кампаніі запрошаныя да ўдзелу ў першым міжнародным фестывалі рэкламы Popok у Ерэване, паведамляе БелаПАН.
Фестываль пройдзе ў сталіцы Арменіі 28—30 кастрычніка, удзельнічаць у ім будуць рэкламныя агенцтвы і майстры рэкламы з краін Еўропы і былой СНД. Удзельнікі рэкламнага форуму маюць магчымасць прадставіць свае крэатыўныя работы на суд міжнароднага журы, у склад якога ўваходзяць спецыялісты рэкламы з Арменіі, Украіны, Расіі, Узбекістана і Казахстана. Беларусь у журы будуць прадстаўляць дырэктар РА "Белая Карона", дырэктар фестывалю рэкламы "Белы квадрат"Алена Усціновіч і старшыня праўлення "SMG-Крынь" Аляксандр Шавялевіч.
У праграме фестывалю вызначацца пераможцы ў наступных намінацыях: тэлевізійная рэклама, радыёрэклама, інтэрнет-рэклама, друкаваная і вонкавая рэклама, маркетынгавая эфектыўнасць, графічны дызайн.