Беларусы заваявалі бронзу на чэмпіянаце Еўропы па вольнай барацьбе

У сталіцы Азербайджана горадзе Баку праходзіць комплексны чэмпіянат Еўропы па барацьбе. На турніры барцоў вольнага стылю беларусы сталі ўладальнікамі бронзавага медаля. Яго выйграў Аляксей Шамараў у вагавай катэгорыі 120 кг. Трэцяе месца ён падзяліў з баўгарынам Дзімітрам Кумчавым, паведамляе "Беларускі партызан".

У іншых вагавых катэгорыях беларускім спартоўцам пашанцавала менш. У катэгорыі 55 кг Уладзіслаў Андрэеў быў 15-м. Дзмітры Сівакоў у катэгорыі 66 кг заняў 10-е месца. На 12-й пазіцыі апынуўся Іван Янкоўскі, які выступаў у катэгорыі 84 кг.