Беларусы збіраюцца пратэставаць у Расіі

Беларусы едуць на «Марш нязгодных» у расійскі горад Самара, дзе адкрыецца саміт ЕС-Расія. Акцыя пройдзе 18 траўня.
Спачатку ўлады спрабавалі забараніць апазіцыйную акцыю ў Самары, аднак пасля далі дазвол на яе правядзенне. Аднак былі праведзеныя прэвентыўныя затрыманні арганізатараў.

На мінулым тыдні затрымліваўся і беларускі хлопец з Салігорску, які распаўсюджваў у расійскім горадзе ўлёткі. На акцыю ў Самару збіраюцца ехаць прадстаўнікі шэрагу беларускіх праваабарончых арганізацый. Яны маюць намер публічна заявіць пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.


SNGnews.ru