Беларусы злавілі расіяніна, які лясамі ішоў у Еўрасаюз

Беларускія памежнікі затрымалі каля мяжы з Польшчай грамадзяніна Расіі. Ён збіраўся нелегальна перайсці на тэрыторыю нашай заходняй суседкі з мэтай пошуку працы. Зараз парушальнік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэсцкай пагранічнай групы. У адносінах яго праводзіцца разбіральніцтва.

Інтэрфакс