Беларусы змагаюцца з крызісам: рыхтуецца экспарт камянёў у Еўропу
Наладзіць пастаўкі камянёў у Еўропу збіраецца Свіслацкі раён. Паводле слоў старшыні райвыканкама Алега Таргонскага, на палях раёна вялізная колькасць камянёў, іх штогод прыбіраюць вяскоўцы. "Цяпер мы актыўна вывучаем попыт на еўрапейскім рынку", — кажа Таргонскі. Аднак ужо цяпер ён спадзяецца знайсці спажыўцоў свайго незвычайнага тавару — камянёў. Іх плануюць не толькі збіраць і прадаваць у Еўропу, але і наладзіць апрацоўку камянёў у Свіслачы, паведамляе БЕЛТА.