Беларусы змогуць па чыгунцы даехаць да Вены і Будапешту

На беларускай чыгунцы ў снежні сёлета з’явяцца бесперасадачныя вагоны “Мінск – Вена” і “Мінск – Будапешт”.

Высветлілася, што гэтыя накірункі папулярныя і запатрабаваныя ў пасажыраў.

Плануецца, што бесперасадачныя вагоны з Мінску ў  сталіцу Аўстрыі будуць курсіраваць адзін раз на тыдзень, а з беларускай сталіцы ў сталіцу Венгрыі – два разы на тыдзень праз Братыславу, паведамляе газета “СБ”.