Беларусы звезлі ўсё золата польскіх радыётэлеграфістаў
Упэўненай перамогай беларускай зборнай завяршыўся адкрыты чэмпіянат Польшчы па хуткаснай радыётэлеграфіі, які праходзіў у горадзе Скіерніевіцэ. Спаборнічалі 48 удзельнікаў з Польшчы, Літвы і Беларусі. Напружаная барацьба за лідэрства ішла ў некалькіх дысцыплінах - прыём і перадача тэкставай, лічбавай і змешанай інфармацыі, азбука Морзэ. Беларусы былі мацнейшыя ва ўсіх спартовых класах і ўзроставых катэгорыях.
Яны забралі на радзіму ўсё польскае золата - 8 медалёў вышэйшага гатунку. Таксама ў Беларусь прывезеная галоўная ўзнагарода чэмпіянату - Кубак за першае агульнакаманднае месца.
У верасні беларуская каманда прыме ўдзел у сёмым чэмпіянаце свету па хуткаснай радыётэлеграфіі ў Белградзе.
Вечерний Минск