"Белавія" да 2010 года пазбавіцца савецкіх самалётаў "Ту-154"
Да 2010 году ў Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" застануцца толькі самалёты замежнай вытворчасці. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец. Па яго словах, савецкія самалёты будуць выведзеныя з эксплуатацыі. Іх заменяць "Боінгі" і "CRJ". Сёння "Белавія" выкарыстоўвае 4 самалёты "Ту-154-М", якія ў перспектыве плануецца замяніць на "Боінг 737-300" і тры "CRJ 100-200". Так, "Боінг 737-300" плануецца даставіць у Мінск 15 чэрвеня, а чарговы "CRJ" — у чэрвені-ліпені.
Выведзеныя з эксплуатацыі самалёты "Ту 154-М", хутчэй за ўсё, будуць аддадзеныя ў арэнду іншым авіякампаніям. З такімі прапановамі да беларусаў ужо звярталіся расійскія калегі.
Выведзеныя з эксплуатацыі самалёты "Ту 154-М", хутчэй за ўсё, будуць аддадзеныя ў арэнду іншым авіякампаніям. З такімі прапановамі да беларусаў ужо звярталіся расійскія калегі.