"Белая Русь" абяцае да будучых выбараў мабілізаваць усе свае рэсурсы
Актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі 2010 года прыме рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь". Паводле слоў яе кіраўніка Аляксандра Радзькова, некаторыя сябры арганізацыі будуць балатавацца ў мясцовыя Саветы шляхам збору подпісаў выбарцаў, іншыя плануюць працаваць у складзе акруговых выбаркамаў альбо ў якасці назіральнікаў на выбарчых участках. Прычым ніхто з іх не будзе хаваць сваю прыналежнасць да "Белай Русі", цытуе словы Радзькова БЕЛТА.