Белку-2 плануюць зрабіць і запусціць у 2009 годзе
Беларусь плануе зрабіць і запусціць у космас свой другі спадарожнік у 2009 годзе. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь. Паводле яго слоў, другі спадарожнік пакуль носіць назву "БелКА-2". Яго плануецца запусціць з дапамогай расійскай ракеты-носьбіта. Нагадаем, Беларусь запусціла свой першы спадарожнік у ліпені 2006 года. Але тады расійская ракета-носьбіт выбухнула неўзабаве пасля старту.
РИА Новости
РИА Новости