Белтелерадыёкампанія хоча праводзіць дзіцячае "Еўрабачанне-2010"
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь будзе падаваць заяўку на правядзенне дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010". Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на словы намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Юрыя Азаронка. Беларусь прэтэндавала на арганізацыю дзіцячай версіі папулярнага музычнага шоў у 2009 годзе. Аднак гэтае спаборніцтва выйграла Украіна. Ю.Азаронак лічыць, што гэтае рашэнне Еўрапейскі вяшчальны саюз прыняў цалкам абгрунтавана. Краіна праводзіла дарослае "Еўрабачанне" ў 2005 годзе, там ёсць добрая арэна, неабходнае тэхнічнае абсталяванне, прафесійныя спецыялісты.
Ю.Азаронак адзначыў таксама, што Беларусь гатовая прымаць конкурс. Хутка ў сталіцы з'явіцца суперсучасная "Мінск-Арэна". Паводле ягоных словаў, Белтэлерадыёкампанія валодае ўсімі неабходнымі прафесійнымі і тэхнічнымі рэсурсамі для арганізацыі такога музычнага шоў.