“Белтрансгаз” і “Газпрам” падпісалі новае пагадненне па транзіце газу
“Белтрансгаз” і “Газпрам” падпісалі дадатковае пагадненне да кантракту па транзіце газу, паведамляе БелаПАН. У адпаведнасці з дакументам стаўку транзіту расійскага газу па тэрыторыі Беларусі ў 2010 году складзе 1,88 долара да тысячу кубаметраў газу. Раней “Газпрам” настойваў на стаўцы транзіту ў 2010 годзе на ўзроўні 1,45 долара. Але ж у часе стварэння сумеснага прадпрыемства з “Белтрансгазам” расійскі бок падпісаў пратакол, згодна з якім была магчымасць падвышэння стаўкі ў 2009 годзе да 1,74 долара, а ў 2010 — да 1,88 долара. Такім чынам, “Газпрам” кампенсуе Беларусі тую суму, на якой яна настойвала.