“Белтрансгаз” не пацвярджае, што Беларусь разлічылася з "Газпромам"
Раніцай 8 жніўня інфармагенцтва “Интерфакс” паведаміла пра тое, што "Белтрансгаз" пералічыў на рахунак "Газпрома" апошні плацёж па пазыке Беларусі за пастаўкі расійскага газу ў першым паўгоддзі. Памеры апошняга плацяжу “дасведчаная крыніца” агенцтва ў “Белтрансгазе” не паведамляе, але падкрэслівае, што апошняя выплата дазволіць цалкам пагасіць пазыку. Інфармацыю такога ж кшталту са спасылкай на ананімныя крыніцы ў “Газпроме” распаўсюдзіў 8 жніўня і Першы нацыянальны канал Беларускага тэлебачання.
Кіраўнік прэс-службы “Белтрансгаза” Уладзімір Чэкаў паведамленне пра тое, што Беларусь разлічылася з пазыкай, афіцыйна не пацвярдзіў, але і не абверг:
“Гэта інфармацыя “Интерфакса”. Калі ў мяне будзе афіцыйнае паведамленне, я яго адразу дам у сродкі масавай інфармацыі”.