Бераставіцкія міліцыянты будуць шукаць самагоншчыкаў на дэльтаплане

Эксперт-крыміналіст з Бераставіччыны Аляксандр Унуковіч сканструяваў беспілотны мотадэльтаплан, з дапамогай якога бераставіцкія міліцыянты збіраюцца шукаць самагоншчыкаў і браканьераў у лясах Белавежскай Пушчы.
Апарат ужо прайшоў выпрабаванне. На дэльтаплане ўстаноўлена відэакамера, якая перадае карцінку на манітор аператара. Сам апарат амаль незаўважны і бясшумны.

Сяргей Апановіч, Еурарадыё, Гродна