Бернд Штанге: У беларускіх футбольных клубах мала майстроў
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге, каментуючы хуткі сыход беларускіх клубаў з дыстанцыі Кубка УЕФА, падкрэсліў недахоп выканаўцаў высокага класу і не стаў абвінавачваць трэнераў. "У вышэйшай лізе 16 камандаў, а добрых гульцоў знайсці складана, -
гаворыць Штанге. - У выніку дружынам не хапае сбалансаванасці -
тры-чатыры лідэра ёсць паўсюль, а іх партнёрам не хапае майстэрства".
Нямецкі футбольны спецыяліст лічыць, што менавіта гэтая праблема і не дазваляе беларускім камандам паспяхова выступаць на міжнароднай арэне.
Прессбол
Нямецкі футбольны спецыяліст лічыць, што менавіта гэтая праблема і не дазваляе беларускім камандам паспяхова выступаць на міжнароднай арэне.
Прессбол