БГК імя Мяшкова стаў 7-разовым чэмпіёнам Беларусі па гандболе
У серыі пасляматчавых пенальці брэстаўчане апынуліся мацнейшымі за мінскі СКА.
31 траўня адбыўся трэці фінальны матч чэмпіянату Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх камандаў. У брэсцкім спарткомплексе "Вікторыя" сустракаліся БГК імя Мяшкова і мінскі СКА. Пасля першага тайма лік быў роўны — 14:14. У другой палове гульні гаспадары здолелі вырвацца наперад — 22:18. Але за 17 секундаў да фінальнай сірэны капітан СКА Іван Броўка вывеў сваю каманду наперад. Праўда, Нікола Манойлавіч з БГК здолеў зраўняць лік.
Пераможца вызначыўся ў серыі пасляматчавых пенальці. Там больш дакладнымі апынуліся брэстаўчане — 4:2.
Фота — pressball.by