Білі Джын запатрабавала ў Майкла Джэксана мільярд долараў

Жанчына з імем Білі Джын Джэксан падала пазоў на мільярд долараў да поп-спевака Майкла Джэксана, паведамляе Сontactmusic. "Billie Jean " - песня з альбома "Thriller" Майкла Джэксана, адна з ледзь ні найвыдатнейшых хітоў за ўсю кар'еру спевака.

Білі Джын Джэксан сцвярджае, што з'яўляецца маці сына спевака Прынца Майкла, які нарадзіўся ў 2002 годзе ад сурагатнай маці. Сам Джэксан тады адмовіўся назваць імя маці свайго трэцяга дзіцяці.

Жанчына патрабуе, каб яе прызналі маці дзіцяці. Акрамя таго, яна патрабуе, каб Джэксан дазволіў ёй наведваць сына тры разы ў тыдзень, адзначае Extrа.

Фота: www.gloss.ua