Біятланістка Домрачава заняла 4-е месца ў спрынце ў Аберхофе

Беларуска Дар’я Домрачава заняла 4-е месца ў спрынце на чацвёртым этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Аберхофе, паведамляе БЕЛТА. Дыстанцыю ў 7,5 кіламетраў Домрачава пераадолела за 24 хвіліны, 04,5 секунды, дапусціўшы 2 промахі. Ад пераможцы Ан-Крысцін Флатланд з Нарвегіі беларуска адстала на 35 секунд.

Срэбраным прызёрам гонкі стала Магдалена Нойнэр з Нямеччыны, якая мела 2 промахі і саступіла пераможцы ўсяго 5,7 секунды. Бронза ў яшчэ адной нямецкай біятланісткі Андрэа Хенкель (1 промах і пройгрыш 15,2 секунды).

Сёння, 9 студзеня, Кубак свету ў Аберхофе завяршыцца гонкамі з масавым стартам у мужчынаў (15 кіліметраў) і ў жанчынаў (12,5 кіламетра).