БКДП: Да выбуху на "Пінскдрэве" прывяла заганная сістэма
Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук у каментары Еўрарадыё. Ён адзначыў, што такія маштабныя здарэнні могуць адбыцца ў Беларусі дзе заўгодна ці дакладней – на кожным беларускім прадпрыемстве. Прычыны - зношанае абсталяванне і, у першую чаргу, заганная камандна–адміністрацыйная сістэма кіравання эканомікай.
Ярашук: "Мы ж ведаем, якія ў нас прафсаюзы – Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі... Мы ж ведаем, якія ў нас "самастойныя" кіраўнікі – гэта ўсё вінцікі ды болцікі сістэмы. У канцавым выніку гэта ўсё і прыводзіць да такіх жудасных наступстваў".
БКДП прыняў адмысловую заяву з нагоды выбуху на "Пінскдрэве". У ім канстатуецца, што Беларусь стаіць на парозе тэхнагеннай катастрофы.