Бліжэйшым часам змяняць кошт навучання ў ВНУ не плануецца (відэа)
Пра гэта заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
Міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў заявіў, што ў бліжэйшы час змяняць кошт навучання ў ВНУ не плануецца.
"Пакуль мы не разглядалі гэтае пытанне, гэта значыць у бліжэйшы час змяняць кошт навучання не плануецца. Але наша сістэма адукацыі і ВНУ знаходзяцца ў тых жа ўмовах, што і ўся краіна, таму ў перспектыве не варта выключаць нейкіх зменаў у аплаце навучання для абітурыентаў, якія паступаюць на першы курс", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.
Па словах міністра, сёлета падчас уступнай кампаніі парогавыя ацэнкі па прадметах ЦТ змяняцца не будуць. Ранейшай застанецца і мінімальная колькасць балаў, якую неабходна атрымаць абітурыенту для паступлення ў навучальную ўстанову. Разам з тым міністр паведаміў, што для абітурыентаў увядуць паняцце профільнага прадмета. Таксама павялічыцца і час для падачы ў асноўны перыяд паступлення і зменшыцца час дадатковага набору.
Фота — aif.by