Блогер Яўген Ліпковіч вылучаецца ў дэпутаты

Вядомы ЖЖ-юзэр Яўген Ліпковіч вырашыў ісці ў дэпутаты Мінгарвыканкаму. Пра гэта ён абвясціў у сваім блогу ў "Жывым Журнале". Па прызнанні самога блогера, дэпутатам ён вырашыў стаць, каб выратаваць ад высечкі Севастопальскі парк у Мінску. Як паведамляла Еўрарадыё, гісторыя са знішчэннем парку цягнецца ўжо некалькі гадоў. На тэрыторыі парку знаходзіцца рэкрэацыйная зона і артэзіянскія свідравіны, з якіх атрымліваюць ваду жыхары навакольных раёнаў.

Улады мяркуюць знесці парк і аддаць участкі пад забудову. На думку Ліпковіча, якую ён выказаў у сваім блогу, спекуляцыя пры вылучэнні часткаў можа скласці 300-400%.