Blur адыгралі свой апошні канцэрт
12 ліпеня гурт Blur адыграў канцэрт на адным з фестываляў у Шатландыі. Вакаліст гурта Дэйман Элбарн назваў гэтае шоў апошнім. Нагадаем, што Blur абвясцілі пра рэюніан ў снежні мінулага году. Першыя за сем год выступы каманды ў арыгінальным складзе адбыліся ў канцы чэрвеня. Гурт адыграў некалькі клубных і два сольных канцэрты ў лонданскім Гайд-парку і хэдлайнерскія сэты на 3-х фэстах у Вялікабрытаніі.
Меркавалася, што па завяршэнні рэюніан-тура па Вялікабрытаніі музыкі адправяцца на сустрэчу са сваімі еўрапейскімі і амерыканскімі прыхільнікамі, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася.
music.com.ua
Фота: guardian.co.uk