Боб Дылан выпускае зборнік нявыдадзеных песень

Ужо восенню гэтага года Боб Дылан збіраецца выдаць калекцыю сваіх нявыдадзеных кампазіцый на трох дысках. Паводле паведамлення Billboard, кружэлкі пад агульнай назвай "Tell Tale Signs" з'явяцца ў музычных крамах 7 кастрычніка.

На іх можна будзе знайсці не толькі нявыдадзеныя песні, але і альтэрнатыўныя версіі вядомых кампазіцый, а таксама "жывыя" запісы з канцэртаў 1993, 2000 і 2004 гадоў.

Дадам, што "Tell Tale Signs" стане восьмай па ліку падобнай калекцыяй, якую выдае Дылан.

Дарэчы, адна з песень складанкі, "Dreamin' of You", ужо даступная для запампоўкі на афіцыйным сайце музыкі bobdylan.com.

Фота: brocknroll.wordpress.com