Больш за 100 тысяч долараў заплаціў пінчанін за свабоду
Больш за 100 тысяч долараў заплаціў служачы пінскага ААТ “Палессе” за свабоду, паведамляе газета “Вячэрні Брэст”. Да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 2 гады прыгаварыў суд горада Пінска супрацоўніка аддзела збыту пінскай трыкатажнай фабрыкі “Палессе”. Асуджаны абвінавачваўся ў тым, што з яго дазволу, фактычна збанкрутаванай фірме, была адгружана прадукцыя на суму больш за 311 мільёнаў рублёў. Менавіта гэтую суму небарака вярнуў прадпрыемству падчас следства. Гэта і стала падставай для змягчэння судовага выраку.