Больш за 70% палескіх глебаў церпяць ад эрозіі
3-4 верасня ў Гродне прадстаўнікі ЕС ПрААН і Мінпрыроды абмеркавалі праблему дэградацыі земляў Беларусі. Наша краіна – падпісант канвенцыі ААН па змаганні з дэградацыяй глебы. Дзяржава абавязалася аберагаць свае землі, якія ў перспектыве могуць пракарміць ня толькі беларускае насельніцтва, але і паслужыць для міжнароднай харчовай бяспекі.
Паводле інстытута глебазнаўства АН, адна з асноўных прычынаў разбурэння глебы ў Беларусі – эрозія. Гэтак, у шэрагу гаспадарак Палесся яна закранула 70% земляў. У выніку дэградацыі з кожнага гектара ворных земляў знікае ад 10 да 15 тон найбольш урадлівага пласта глебы - драбназёму, каля 140-180 кг перагною, 10 кг азоту і 5 кілаграмаў фосфару.
Аноўная прычына збяднення глебы, паводле кіраўніка экспертнай групы праекту ЕС-ПРААН Валянціна Яцухны – празьмерная гаспадарчая дзейнасць, нізкая эфектыўнасць кіравання землямі, слабы кантроль за іх аховай, празмерная меліярацыя і торфаздабыча, а таксама прыродныя чыннікі – ветравая і водная эрозіі, лясныя і балотныя пажары.
Гэтыя высновы ўдзельнікаў сустрэчы ў Гродна маюць быць улічаныя ў Нацыянальнай праграме захавання земляў, распрацаванай Мінпрыродай сумесна з ЕС-ПРААН. Выконваць будучую праграму будзе Мінпрыроды.
Удзельнікі сустрэчы-семінара наведалі санітарна-ахоўную зону ААТ "Гродна-Азот", будаўнічую пляцоўку Гродзенскай ГЭС, Аўгустоўскі канал, дзе спраўдзілі метады абароны глебы каля гэтых аб'ектаў.