Больш за мільён упаковак супрацьвірусных лекаў неўзабаве завязуць у аптэкі

Міністэрства аховы здароўя выдаткавала дадатковыя сродкі на вытворчасць і закупку супрацьвірусных лекаў, паведамляе “Інтэрфакс-Захад”.
Каля мільёна ўпаковак “Арпетола”, “Рэмантадзіна” і аксалінавай мазі будзе хуткім часам выраблена ў Беларусі і паступіць у аптэкі.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што антывірусныя прэпараты актыўна вырабляюцца ў Беларусі, а таксама ў краіну ўвозяцца расійскія прэпараты і лекі з іншых краін.