Больш за ўсё падаткаў Мінску прыносіць "Белтрансгаз"

Больш за ўсё падаткаў у Мінску плаціць "Белтрансгаз". Таксама лідэрамі сярод падаткаплатнікаў з'яўляюцца "Лукойл-Беларусь", "Мінск-Крышталь", "Юніс Ойл" ды аператары сотавай сувязі.  Пра гэта паведаміў кіраўнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Уладзімір Лайкоў.

Лайкоў: "Белтрансгаз" прыносіць 18% падаткаў, якія збіраюцца ў Мінску, "Лукойл у Беларусі" — 3%, "Мінск-Крыстал" — 3%, "Юніс Ойл" — 1,5%, Velcom — 1,3%, МТС — 1,3%".

Дарэчы, Мінск займае лідарскую пазіцыю ў Беларусі па колькасці падатковых збораў. Мінчукі прыносяць дзяржаве каля 40% ад агульнага аб'ёму падатковых збораў па ўсёй Беларусі.