Большасць суседзяў Беларусі перайшлі на зімовы час
Многія краіны ў ноч на 25 кастрычніка перайшлі на зімовы час. Беларусь з 2011 года адмовілася ад вяртання ў свой паясны час і жыве паводле летняга часу.
Нагадаем, што гэта было зроблена следам за Расіяй, якая перад гэтым адмовілася ад пераводу стрэлак. Праўда, пазней расійскія ўлады ўсё ж вярнулі краіну ў паясны ("зімовы") час. Беларускія ж улады адмовіліся ад такой меры.
У гэтую ноч суседзі Беларусі — Літва, Латвія, Польшча і Украіна перавялі стрэлкі на адну гадзіну назад. Такім чынам, розніца ў часе з Літвой, Латвіяй і Украінай будзе складаць адну гадзіну, з Польшчай — дзве гадзіны.
Фота: БЕЛТА