Борыс і Банцара аштрафавалі за парушэнне памежнага рэжыму

За парушэнне памежнага рэжыму аштрафаваныя на паўмільёна кожны нефармальны лідэр Саюза палякаў ў Беларусі Анжаліка Борыс і журналіст Ігар Банцар. Такое рашэнне прыняў начальнік Лідскага памежнага атрада.  Нагадаем, Борыс, Банцар, кіроўца і 8 грамадзян Польшчы былі затрыманыя 13 красавіка ў Воранаўскім раёне. На беларускіх грамадзян былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, у палякаў дакументы былі аформленыя належным чынам.

Як адзначае БелаПАН, адміністрацыйная справа кіроўцы будзе разгледжаная пазней.