Бой паміж Ляховічам і Валуевым найхутчэй адбудзецца ў Нямеччыне

Бой паміж баксёрамі-цяжкавагавікамі беларусам Сяргеем Ляховічам і расіянінам Мікалаем Валуевым за званне афіцыйнага прэтэндэнта на тытул чэмпіёна свету паводле версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA), хутчэй за ўсё, адбудзецца ў Нямеччыне на пачатку 2008 года. Пра гэта, як паведамляе расійская газета "Спорт-экспресс", заявіў выканаўчы дырэктар прамоўтарскай кампаніі "Sauerland Event" Крыс Маер. На аўкцыёне 5 лістапада ў Панаме гэта кампанія выкупіла правы на правядзенне паядынка, заплаціўшы 670 тысяч долараў.

Пераможца гэтага бою атрымае права на тытульны паядынак з цяперашнім уладальнікам пояса чэмпіёна свету ў цяжкай вазе узбекам Русланам Чагаевым, які перамог Валуева ў красавіку 2007 года.