Брат Курманбека Бакіева знаходзіцца ў Беларусі?
Брат экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева Жаныбек знаходзіцца ў Беларусі. З такой заявай, па звестках БелаПАН, выступіў кіраўнік Дзяржслужбы нацыянальнай бяспекі Кыргызстана Кенешбек Душабаеў. Гэта ўжо не першая падобная заява ўладаў Кыргызстана. Так, 7 ліпеня віцэ-прэм'ер часовага ўрада Азімбек Бекназараў паведаміў журналістам, што афіцыйны Бішкек звярнуўся ў Інтэрпол з просьбай праверыць звесткі пра знаходжанне Жаныбека Бакіева на тэрыторыі Беларусі.
У Генпракуратуры Беларусі інфармацыю пра месцазнаходжанне брата Курманбека Бакіева не каментуюць.
Браты Бакіева абвешчаныя ў вышук па абвінавачванні ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў, у тым ліку забойстваў. Па звестках кыргызстанскіх крыніц, у экс-прэзідэнта Бакіева шэсць братоў. Жаныбек Бакіеў да змены ўлады займаў пост кіраўніка Службы дзяржаўнай аховы.