Браты Андрэй і Сяргей Касціцыны працягваюць набіраць ачкі ў НХЛ

Браты Андрэй і Сяргей Касціцыны дапамаглі “Манрэалю” перамагчы ў чарговым матчы чэмпіянату НХЛ. На гэты раз самы тытулаваны клуб лігі перамог у гасцях “Тампу” з лікам 5:2.  Сяргей Касціцын аддаў галявую перадачу, а Андрэй закінуў шайбу. Такім чынам у Андрэя Касціцына ў цяперашнім чэмпіянаце НХЛ на бамбардзірскім рахунку 18 ачкоў (7 шайбаў і 11 галявых перадачаў) у 33 матчах, у Сяргея Касціцына вынік пакуль больш сціплы – 5 балаў у 7 гульнях.

БЕЛТА