Брэсцкі абласны суд разгледзіць касацыю на прысуд Віталю Каўшу

Пра гэта паведаміў сам Віталь Коўш у лісце са следчага ізалятара. Ён знаходзіцца там, бо заява на касацыю прысуду была пададзеная адразу пасля яго вынясення.

Нагадаем, дэмакратычнага актывіста прысудзілі да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Каўша звінавацілі ў тым, быццам у траўні 2012 года ён арганізаваў спробу васьмі індусаў па канаце прайсці над беларуска-польскай мяжой. У пратаколах, пададзеных на суд, выявіліся шматлікія агрэхі.

Два індусы, якіх выслалі з Беларусі яшчэ да арышту Каўша, выставілі ў сеціва ролік, на якім засведчылі, што іх змусілі да агавору незнаёмых людзей. Аднак суд першай інстанцыі не прыняў гэта да ўвагі.