Брэсцкі бар замініраваў “голас з неба”

“Голас з неба” замініраваў адзін з бараў Брэста. Гэтае здарэнне адбылося ўчора вечарам. Адзін з наведвальнікаў, 40-гадовы мужчына, заявіў, што бар замініраваны.  На месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі, КДБ, МНС, “Хуткая дапамога” і сапёры. З бара эвакуявалі 35 чалавек, а “тэрарыста” затрымалі. На допыце ён заявіў, што пра мініраванне бара яму паведаміў “голас з неба”. Аднак ніякага выбуховага прыстасавання знойдзена не было.

БелаПАН