Брэсцкі бейсбольны стадыён названы "лепшым ва Ўсходняй Еўропе"
У Брэста ёсць усё неабходнае для правядзення этапа чэмпіянату Еўропы па бейсболе. Аб гэтым заявіў БелаПАН галоўны тэхнічны камісар Еўрапейскай канфедэрацыі бейсбола Ян Эсэльман у Брэсце пасля завяршэння кваліфікацыйнага этапа Кубка Еўропы па гэтым відзе спорту. Паводле яго слоў, брэсцкі бейсбольны стадыён "лепшы ва Усходняй Еўропе" і адпавядае ўсім міжнародным патрабаванням.
Як адзначыў прадстаўнік Еўрапейскай канфедэрацыі бейсбола, магчымасць правядзення ў Брэсце этапа чэмпіянату Еўропы абмяркоўвалася на сустрэчы з кіраўніцтвам вобласці і гэтая ініцыятыва атрымала падтрымку.
"Я думаю, што ў наступным годзе Брэст прыме спаборніцтвы з удзелам нацыянальных зборных еўрапейскіх краін", — заявіў Эсэльман.