Брэсцкі суд адмовіў назіральніку ў пазове да абласной газеты
Суд Ленінскага раёна Брэста 19 студзеня адмовіў Дзянісу Турчаняку ў пазове да абласной газеты “Заря”. 15 снежня назіральнік ад руху “За Свабоду” прынёс у газету платную абвестку. Ён звяртаўся да грамадзян з просьбай паведамляць яму пра парушэнні выбарчага заканадаўства, у прыватнасці, аб прымусе да датэрміновага галасавання. Але яму адмовілі ў публікацыі. У заяве Турчаняк прасіў суд абавязаць газету надрукаваць аб’яву.
Турчаняк: "Тым, як праходзіў разгляд, я задаволены. А што рашэнне будзе не на маю карысць – дык гэта было празрыста. На судзе справа была дэталёва даследаваная, і я думаю, што ўсім прысутным было зразумела, што газета не мае рацыі".
Выбары прайшлі, і Дзяніс Турчаняк хоча дабіцца публікацыі аб’явы як грамадзянін. Дзеля гэтага ён мае намер звяртацца ў вышэйшыя судовыя інстанцыі.