Брэсцкія актывісты паказалі мытнікам "Хроснага бацьку"
У ноч на 23 верасня брэсцкіх актывістаў руху "За Свабоду!" Дзяніса і Канстанціна Турчанякоў затрымалі на прапускным пункце Даманава-Макраны. Як паведамляе "Беларускі партызан", пры сабе апазіцыянеры мелі дзве кнігі "Мілінкевіч – лідэр свабодных беларусаў", выдадзенай у Бранску, дыск з трыма серыямі фільма "Хросны бацька", Канстытуцыю Беларусі ды Выбарчы кодэкс. Турчанякі задэкларавалі кнігі і дыскі. Беларускія мытнікі цэлую гадзіну вывучалі гэтую прадукцыю, у тым ліку пільна правяралі Канстытуцыю. Потым мытнікі прапанавалі апазіцыянерам разам прагледзець, што запісана на дыску. Пасля паўгадзіннага прагляду фільма "Хросны бацька" мытнікі аддалі Турчанякам усе кнігі і дыскі і спакойна прапусцілі іх у Беларусь.