Брэсцкія гандбалісты заваявалі Кубак Беларусі (фота)
БГК імя Мяшкова зрабіў так званы "залаты дубль" — перамог і ў чэмпіянаце, і ў Кубку краіны.
У абедзвюх гульнях брэстаўчанам супрацьстаяў мінскі СКА. Пасля паразы 25 траўня за званне чэмпіёна Беларусі (22:27), было відавочна, што мінчукі спрабавалі ўзяць рэванш.
Матч за Кубак 29 траўня не стаў для БГК простым доказам першынства. Амаль усю гульню каманды ішлі нароўных па ліку, і толькі за некалькі хвілін да фінальнага свістка брэстаўчане здолелі выйсці ў адрыў на адзін гол. Вынік спартовай сустрэчы — 24:23.
Гульню БГК пасля завяршэння матчу пракаментаваў яе разыгрываючы Дзмітрый Нікуленкаў:
"Шчыра кажучы, гэта самая дрэнная гульня ў нашым выкананні, але тое, што мы выйгралі, паказвае, што нейкі характар у нас фармуецца. Думаю, гэта нам дапаможа ў наступным сезоне: там Ліга чэмпіёнаў, там будзе усё!".
Галоўны гандбольны трафей краіны дастаецца БГК імя Мяшкова ў сёмы раз.




