Брэсцкія міліцыянты страляюць на дарогах

За апошнія дні гэта адбылося ўжо двойчы. Так, 19 студзеня ўвечары міліцыянт адкрыў стральбу па аўтамабілю "Аўдзі 100" у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна. Аўтамабіль не спыніўся на яго патрабаванне. За рулём апынуўся 29-гадовы працаўнік ЖКГ. Кіроўца быў нецвярозы, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.

20 студзеня ў Брэсце нарад патрульнай службы адкрыў агонь па аўтамабілі “Фольксваген Пасат”. Кіроўца машыны не спыняўся на шматразовыя патрабаванні міліцыянтаў. Ахоўнікі парадку пацэлілі ў аўтамабіль. 18-гадовы кіроўца не пацярпеў. Праводзіцца праверка.