Брэсцкія мытнікі канфіскавалі матэрыялы пра сталінскія рэпрэсіі
Інфармацыйныя матэрыялы пра сталінскія рэпрэсіі і кампанію ў абарону свабоды сумлення канфіскавалі супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў Дзяніса Садоўскага, сакратара аргкамітэту па стварэнню партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.
Інцыдэнт адбыўся раніцай 14 жніўня. Група маладых палітыкаў накіроўвалася ў Польшчу для ўдзелу ў семінары “Перспектывы хрысціянскай дэмакратыі ва Усходняй Еўропе”.
У Садоўскага мытнікі забралі дыскі з інфармацыяй пра сталінскія рэпрэсіі і тэкстам твораў Васіля Быкава. Актывіста трымалі ў мытні дзве гадзіны ды прымусілі напісаць тлумачальную запіску.
БелаПАН