Брэсцкія пенсіянеркі ўгледзелі ў БеЛАРусі ініцыялы Лукашэнкі

Ля Калгаснага рынку ў Брэсце за Аляксандра Лукашэнку 18 снежня агітуе група пенсіянерак. Кабеты стаяць з намётам, абвешаным плакатамі кандыдата, і раздаюць улёткі з яго абяцаннямі.
Пра гэта паведаміла слухачка Еўрарадыё:

"Калі я адмовілася ўзяць улётку Лукашэнкі, дык адна з пенсіянерак прысарамаціла мяне. У слове БеЛАРусь ЛАР выдзелена буйнымі чырвонымі літарамі - беларускімі ініцыяламі Лукашэнкі".