Брэсцкія пісьменнікі заснуюць прэмію імя Ніны Мацяш
Год таму памерла адна з самых уплывовых асоб у айчыннай літаратуры — паэтка Ніна Мацяш. З павагі да яе памяці брэсцкая абласная арганізацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў год не выбірала новага старшыню.
23 снежня брэсцкія пісьменнікі сабраліся і абралі старшынём филіі СБП Івана Мельнічука. Быў абраны і новы склад Рады.
Іван Мельнічук: "Вось збярэмся Радай, прымем рашэнне заснаваць прэмію імя Ніны Мацяш".
Пасля сходу адбылася вечарына памяці Ніны Мацяш. Тэлежурналіст Мікола Пракаповіч паказаў свой дакументальны фільм пра жыццё паэткі. Спадарыню Ніну ўспаміналі паэты, пісьменьнікі і журналісты з Беларусі, Украіны і Польшчы. Студэнты Брэсцкага дзяржуніверсітэту чыталі яе вершы, на яе словы гучалі песні .
Выступоўцы адзначылі: маштаб асобы і таленту Ніны Мацяш яшчэ не ўсьвядомлены.
Вядоўца сустрэчы літаратуразнавец Генадзь Праневіч згадаў: "Уладзімір Калеснік сказаў у свой час: “Развітваемся аднойчы. Потым будзем толькі сустракацца”. Так і мы з Нінай Мацяш будзем цяпер толькі сустракацца. Да гэтага былі твар у твар".