Брэсцкія праваабаронцы хочуць адзначыць Дзень абароны правоў чалавека
Група брэсцкіх праваабаронцаў накіравала ў гарвыканкам заяўкі на правядзенне акцый, прысвечаных 60-годдзю прыняцця ААН Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Як паведаміў БелаПАН, акцыі прызначаюцца на 10 снежня, Сусветны дзень абароны правоў чалавека. Іх мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай даты і праблемаў выканання правоў чалавека ў Брэсце.
Праваабаронцы кажуць, што для дэманстрацыі распрацаваныя некалькі варыянтаў маршруту ад розных кропак у Брэсце да стадыёна "Лакаматыў", дзе адбудзецца мітынг. Арганізатары плануюць, што ў пікеце прымуць удзел да 20 чалавек, у дэманстрацыі і мітынгу — 50 чалавек.