Брэсцкія ВНУ назвалі новыя кошты навучання

Як піша газета "Заря", трымацца гэтай лічбы некалькі тыдняў таму парэкамендавала Міністэрства адукацыі.


У параўнанні з мінулым годам, у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна цэны выраслі ў сярэднім на 19%. Цяпер за год навучання на дзённым аддзяленні давядзецца заплаціць ад 12 мільёнаў 800 тысяч да 14 мільёнаў 100 тысяч. Завочнае навучанне каштуе ад 4 мільёнаў 500 тысяч да 4 мільёнаў 900 тысяч. Самыя эканамічныя для сямейнага бюджэту спецыяльнасці — фізіка-матэматычнага профілю, а самыя дарагія — эканамічныя і юрыдычныя.


У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце кошт навучання павялічыўся на 18%. У залежнасці ад спецыяльнасці студэнт дзённага аддзялення за адзін навучальны год павінен будзе заплаціць ад 12 мільёнаў 300 тысяч да 13 мільёнаў рублёў. Вучоба на завочным аддзяленні будзе каштаваць 6 мільёнаў 200 тысяч рублёў.