Брэстаўчанін спаліў кватэру свайго бацькі і сам загінуў (фота)

Моцны пажар адбыўся ў Брэсце ў кватэры шматпавярховага дома пра праспекце Машэрава. Кватэра на 4-м паверсе, якая належыць пенсіянеру 1949 года нараджэння, загарэлася ў пятніцу ўдзень. Агонь знішчыў мэблю, закурадыміў сцены і столь, пашкодзіў аздабленне пакоя.

Выратавальнікі вынеслі з агню сына гаспадара кватэры — мужчыну 1971 года нараджэння. Ён надыхаўся дымам і не выжыў — медыкі хуткай канстатавалі смерць.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём у часе курэння, інфармуе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.