Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі па футболе вызначыцца сёння
На чэмпіянаце Беларусі 8 лістапада адбудуцца матчы заключнага, 26-га тура. Толькі пасля іх вызначыцца, хто стане бронзавым прызёрам, паведамляе БЕЛТА. На трэцяе месца прэтэндуюць адразу тры каманды — магілёўскі "Днепр", у якога 40 ачкоў, а таксама наваполацкі "Нафтан" і салігорскі "Шахцёр", якія набралі па 38 балаў. Усе яны свае заключныя паядынкі правядуць на выездзе — магілёўцы згуляюць у гасцях у мінскіх дынамаўцаў, якія ўжо даўно забяспечылі сабе срэбра, навапалачане ў Брэсце паспрабуюць абыграць мясцовае "Дынама", салігорская каманда ў Лунінцы сустрэнецца з мікашэвіцкім "Гранітам".
У ніжняй частцы турнірнай табліцы яшчэ не вызначыўся няўдачнік, які пакіне вышэйшую лігу разам са "Смаргонню" і "Гранітам". За права застацца ў эліце беларускага футбола ваююць "Віцебск", у якога 31 ачко, "Гомель" і МТЗ-РІПА, якія маюць па 29 балаў. Хто з іх стане трэцім лішнім, заўзятары даведаюцца пасля сённяшніх гульняў. "Віцебск" прыме МТЗ-РІПА (прамая трансляцыя на тэлеканале "Лад" у 13.50), а гамяльчане паспрабуюць перамагчы ў гасцях барысаўскі БАТЭ, які стаў чэмпіёнам задоўга да фінішу першынства. Дарэчы, плануецца, што адразу пасля сустрэчы з "Гомелем" барысаўчане атрымаюць чэмпіёнскі Кубак, які ўручыць ім старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Генадзь Нявыглас.
Яшчэ ў двух матчах 26-га тура сёння сустрэнуцца: "Нёман" (Гродна) — "Тарпеда" (Жодзіна) і "Смаргонь" — "Мінск". Усе сённяшнія паядынкі пачнуцца адначасова, у 14.00.